Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

17 ноябрь 2021

Пайшоў з жыцця Мікалай Віктаравіч Шабовіч

Пайшоў з жыцця МІКАЛАЙ ВІКТАРАВІЧ ШАБОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, вядомы беларускі паэт і перакладчык.

Мікалай Віктаравіч нарадзіўся ў 1959 г. у в. Бадзені Мядзельскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» (1981), аспірантуру (1989). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай школе Вілейскага раёна. З 1989 г. – выкладчык, старшы выкладчык і дацэнт БДПУ.

З 1976 г. займаўся літаратурнай творчасцю, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998), аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і навуковых публікацый, лаўрэат  шэрага літаратурных прэмій. На словы М. В. Шабовіча напісаны гімн БДПУ.

Многія пакаленні студэнтаў памятаюць уважлівасць і любоў Міколая Віктаравіча  да роднага слова, яго пранікнёныя выступленні ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, на радыё і тэлебачанні. У памяці калег ён застанецца глыбокім знаўцам беларускай мовы, надзейным сябрам і сапраўдным патрыётам роднай краіны.

Супрацоўнікі факультэта смуткуюць разам з блізкімі Мікалая Віктаравіча і выказваюць усім, хто ведаў яго, самыя шчырыя спачуванні.

Развітанне з Мікалаем Віктаравічам  Шабовічам  адбудзецца 18-га лістапада з 12.00 да 12.40  у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках  г. Мінска.

К следующим новостям