Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

25 январь 2017

Пасяджэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Д.В.Дзятко прыняў удзел у пасяджэнні Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе была разгледжана Канцэпцыя развіцця Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У абмеркаванні канцэпцыі ўдзельнічалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік У.Р.Гусакоў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І.Лакотка, дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л.Капылоў і інш.

У сваім выступленні Д.В.Дзятко падкрэсліў, што менавіта беларуская мова адыграла вызначальную ролю ў станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, захаванні і развіцці нацыянальнай культуры. На сучасным этапе разам з іншымі фактарамі беларуская мова з’яўляецца важным фактарам дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі, элементам захавання стабільнасці і нацыянальнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Выступоўца адзначыў, што па гэтай прычыне ў краіне важна і надалей мець каардынацыйны цэнтр вывучэння беларускай мовы, які б займаўся праблемамі інвентарызацыі, стандартызацыі і сістэматызацыі ў мове.

 

Фото с заседания Бюро Президиума НАН РБ
Фото с заседания Бюро Президиума НАН РБ

К следующим новостям