Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 сентябрь 2019

Пераатэстацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый

Ужо традыцыйна на пачатку новага навучальнага года ў БДПУ адбываецца пераатэстацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ), на якой падводзяцца вынікі работы, абмяркоўваюцца праблемы і перспектывы развіцця гэтай формы арганізацыі студэнцкай навукі.

СНДЛ філалагічнага факультэта праходзілі пераатэстацыю 4 верасня 2019 года.

Перад калегамі, кіраўнікамі 42-х СНДЛ унівесітэта, і атэстацыйнай камісіяй выступілі Наталля Віктараўна Заяц (“Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”), Наталля Пятроўна Лобань (“Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні”), Людміла Аляксандраўна Бяссонава (“Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе”).

Атэстацыйная камісія, у склад якой увайшлі прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Ганна Васільеўна Торхава (старшыня), прарэктар па вучэбнай рабоце Валерый Міхайлавіч Зелянкевіч, загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш, высока ацаніла вынікі працы нашых студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

 

К следующим новостям