17 верасня – знакавая дата ў гісторыі Беларусі. І група 310220 цвёрда ўпэўнілася ў гэтым пасля мерапрыемства, на якім гэты дзень яскрава паўстаў у трох абліччах:
як Дзень народнага адзінства (свята, што прыйшло да нас год таму);
як дзень уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі (17 верасня 1939 г.);
як дзень нараджэння народнага паэта Максіма Танка (17 верасня 1912 г).
Звярнуўшыся да падзей сусветнай гісторыі і прааналізаваўшы іх у звязцы з падзеямі на роднай зямлі 1939 г., студэнты ўзгадалі найбольш яркія старонкі біяграфіі і творчасці Максіма Танка, успомнілі яго ўдзел ў жыцці тагачаснай Заходняй Беларусі, пашукалі афарызмы і сугучныя кожнаму радкі ў спадчыне паэта. Валоданне англійскай мовай дазволіла плённа паразважаць над знакамітымі словамі Аўраама Лінкальна (
"A house divided against itself cannot stand" (1858)), якія ілюструюць значнасць ідэі адзінства ў жыцці народа і кожнай асобнай сям'і. Не менш цікавымі для аналізу падаліся студэнтам-філолагам і знакамітыя словы на лацінскай мове: "
In necessariis unitas, in dubiis libertas, in omnibus caritas".Кожнаму чалавеку надзвычай неабходны сэнс у кожным дні, кожнай справе.Пастараліся пашукаць гэты сэнс (у кантэксце даты 17 верасня) і студэнты групы 310220. Вось што ў іх атрымалася: "
Быць адзінымі – у любові да роднай зямлі, роднай мовы, абранай прафесіі. Годна і прыгожа штодзень
праходзіць праз вернасць – Радзіме, сваім людзям, сваёй справе." А вы далучаецеся?