Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

13 апрель 2017

Прайшло размеркаванне студэнтаў філалагічнага факультэта

12 красавіка 2017 года ў 42-й аўдыторыі адбылася этапная ў прафесійным жыцці будучых настаўнікаў-філолагаў падзея – размеркаванне.

У самым пачатку перад камісіяй па размеркаванні выступілі выпускнікі Паліна Ціханская, Вікторыя Сімановіч, Аляксандра Саковіч, Марына Радчанка і Аляксандр Снітко. Філфакаўцы ўнеслі ажыўленне ў працу камісіі і аказалі прыемнае ўражанне на яе членаў: словы ўдзячнасці прагучалі адразу на пяці мовах – беларускай, рускай, англійскай, італьянскай і кітайскай.

40 выпускнікоў філалагічнага факультэта, якія навучаліся па спецыяльнасцях “Беларуская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова”, “Руская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура. Італьянская мова”, “Руская мова і літаратура. Кітайская мова”, атрымалі размеркаванне ў самыя розныя куткі Беларусі.

Жадаем нашым выпускнікам прафесійных поспехаў, творчага імпэту, прафесійнага росту, любові і павагі вучняў!

К следующим новостям