Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

21 февраль 2017

Размаўляй па-нашаму

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны UNESCO 17 гадоў таму з мэтай захавання моў, што знікаюць.

Сёння на філалагічным факультэце прайшла акцыя “Размаўляй па-нашаму”, у якой студэнты розных нацыянальнасцей пазнаёміліся з беларускай мовай, паўдзельнічалі ў віктарыне “Жыву ў Беларусі” і, вядома, паспрабавалі размаўляць па-беларуску.

Арганізатары далі ўдзельнікам акцыі парады, як размаўляць па-беларуску: размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах – і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя; не саромейся недасканалай гаворкі. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на “трасянцы”, а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

Фотогалерея

К следующим новостям