10 сентябрь 2022
Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства і 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
17 верасня 2022 года ў 10.00 (аўд. 330, корп. 3) будзе праводзіцца Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства і 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка.
Мэта дыктоўкі – папулярызацыя беларускай мовы, здабыткаў нацыянальнай культуры, фарміраванне патрыятызму, высокага пачуцця грамадзянскага абавязку.
Дыктаваць тэкст будзе дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Вольга Валянцінаўна Урбан.
Трансляцыя дыктоўкі будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
Да ўдзелу праз анлайн-трансляцыю запрашаюцца школьнікі, студэнты, супрацоўнікі вышэйшых навучальных устаноў і ўсе жадаючыя.
Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.