Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

27 октябрь 2016

Рыхтуецца электронны зборнік студэнцкіх навуковых работ “Літаратуразнаўчы дэбют”

Удзельнікаў СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” і ўсіх, хто цікавіцца беларускім слоўным мастацтвам, запрашаем прыняць удзел у падрыхтоўцы электроннага зборніка студэнцкіх навуковых работ “Літаратуразнаўчы дэбют”.

Праблемнае поле зборніка:

  • Літаратурныя помнікі старажытнага прыгожага пісьменства: сучаснае прачытанне;
  • Новая беларуская літаратура: ад Чачота да Багушэвіча;
  • Творчасць пісьменнікаў-нашаніўцаў як унікальная мастацкая з'ява;
  • Мастацкія набыткі беларускай літаратуры ў ХХ стагоддзі;
  • Літаратура ХХІ стагоддзя: традыцыі і наватарства.

Патрабаванні да матэрыялаў:

Аб’ём артыкула – да 4-х старонак, набраных у  рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, палі – 2,5 см. Першы радок справа – імя і прозвішча аўтара, група. Наступны радок – назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст з абзацным адступленнем 1,25 см.

Матэрыялы просім дасылаць да 24 снежня 2016 года на электронны адрас

natallia.zayats@gmail.com

Па ўсіх пытаннях звяртацца да Наталлі Віктараўны Заяц (аўд. 417).

Кантактныя тэлефоны:

+375-29-875-80-42; +375-29-545-88-10

Электронны зборнік будзе размешчаны ў рэпазіторыі БДПУ. Артыкулы з'яўляюцца навуковымі публікацыямі.

К следующим новостям