Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

25 ноябрь 2022

Спраўджаныя чаканні

24 лістапада 2022 года ў групе 310222 прайшла куратарская гадзіна “Чаканні і рэальнасць”.

У госці да студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 6, завіталі куратар Наталля Віктараўна Заяц і стараста групы Крысціна Раўдзіс. У нязмушанай абстаноўцы за кубкам гарбаты студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад трох першых месяцаў вучобы.

Цешыць тое, што студэнцкая рэальнасць нікога не расчаравала: усе прысутныя задаволены сваім цяперашнім статусам, адаптаваліся да новага ладу жыцця.

Падчас размовы аднагрупнікі абмеркавалі з куратарам не толькі мінулыя месяцы, але і планы на будучыню – настроіліся на паспяховую здачу першай, вельмі важнай, сесіі.

Размова пра спраўджаныя чаканні атрымалася цёплай і шчырай. Такой, што натхніла Крысціну Раўдзіс на чытанне ўласнага паэтычнага твора – эпіграмы, напісанай для заняткаў па гісторыі беларускай літаратуры.

 

К следующим новостям