Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 декабрь 2016

Студэнты 26-й групы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Днямі студэнты 26-й групы разам з куратарам Таццянай Уладзіміраўнай Ганчаровай-Цынкевіч наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Замежныя студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння, спецыфікай дзейнасці гэтай установы, даведаліся пра фонды бібліятэкі. Асабліва спадабалася зала рэдкай кнігі: наведвальнікі ўбачылі старажытныя выданні Бібліі і Карана, рэдкія ўзоры сучаснай паліграфіі. Знаёмства з бібліятэкай закончылася пад’ёмам на аглядавую пляцоўку і незабыўным  сузіраннем Мінска з вышыні птушынага палёту.

К следующим новостям