Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

23 май 2025

Студэнты філалагічнага факультэта наведалі Дзяржаўны літратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

22 мая 2025 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы “Сымон-музыка”, падрыхтаванага да 100-годдзя з выхаду славутага твора. Студэнты I курса філалагічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Л.П. Леська наведалі гэтую ўрачыстасць.

З вялікай цікавасцю філфакаўцы пазнаёміліся з гісторыяй выданняў і перакладаў паэмы “Сымон-музыка”.

Уступам да святочнай вечарыны сталі неўміручыя словы малодшага сына Якуба Коласа – Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча.

Перспектыўныя шляхі вывучэння паэмы былі абазначаны ў выступленнях Веры Данілаўны Міцкевіч (унучкі класіка беларускай літаратуры), Анатоля Віктаравіча Трафімчыка – беларускага гісторыка, літаратара, публіцыста, літаратурнага крытыка.

Завяршальны акорд знакавага вечара “прагучаў” у выступленні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Фотогалерея

К следующим новостям