13 февраль 2017
Студэнты філалагічнага факультэта наведалі XХVІІІ Музычны праект «Мінскі джаз»
9 лютага 2017 года студэнты філалагічнага факультэта наведалі Клуб імя Ф.Дзяржынскага, дзе абыўся першы канцэрт XХVІІІ Музычнага праекта «Мінскі джаз». Філфакаўцам пашчасціла папрысутнічаць на канцэрце біг-бэнда Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.
Пасля мерапрыемства сваімі ўражаннямі падзялілася студэнтка 12-й групы Маргарыта Саўко: “Мы атрымалі неверагодныя эмоцыі ад шыкоўнага канцэрта. Слухаць прафесійных музыкаў заўсёды вельмі прыемна, а джазавая музыка па-асабліваму натхняе. Не хапае слоў, каб апісаць усе пачуцці!”.
