Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

14 апрель 2022

Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

Актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку прынялі студэнты груп 310121 і 310221 філалагічнага факультэта. На чале з дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі С.У. Шахоўскай дзяўчаты і хлопцы прыбралі ад мінулагодняй лістоты зялёную зону Маскоўскага раёна г. Мінска. "Такога роду заняткі вельмі карысныя для моладзі, яны вучаць цаніць працу іншых людзей. Кожны з нас будзе часцей задумвацца над тым, каб не палянавацца і кінуць паперку ў сметнік", - адзначае стараста групы 310221 Вікторыя Позняк.
"Агульная праца збліжае калектыў -  разам працаваць цікава і весела", - пацвярджае студэнтка групы 310121 Вольга Домась.
Ужо не першы год БДПУ дапамагае рыхтавацца Малінаўцы да вясны. Супрацоўніцтва ўніверсітэта і горада сёння стала добрай традыцыяй.

 

Фотогалерея

К следующим новостям