Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

18 март 2020

Студэнты філалагічнага факультэта рыхтуюцца да ўдзелу ў Дэкадзе студэнцкай навукі-2020

20–30 красавіка 2020 года ў БДПУ пройдзе чарговая Дэкада студэнцкай навукі. Філалагічны факультэт прыме актыўны ўдзел у навуковых мерапрыемствах.

20 красавіка члены СНДЛ “Лінгвакультуралагічны аспект вывучэння рускай мовы ў вузе і школе” (н.к. – кандыдат філалагічных навук Людміла Аляксандраўна Бяссонава) паспрабуць сябе ў конкурсе БДПУ “Лепшая навукова-даследчыцкая лабараторыя”.

21 красавіка ў межах Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” на факультэце адбудзецца ІV Навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. У праграме заяўлена больш за 50 дакладаў, падрыхтаваных магістрантамі і студэнтамі з БДПУ, БДУ, ГрДУ, школьнікамі і гімназістамі. Сярод удзельнікаў – студэнты з Кітая і Туркменістана.

22 красавіка туркменскія студэнты 2 курса нашага факультэта пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Алёны Ігараўны Жышкевіч прадставяць “Руска-туркменскі слоўнік біялагічных тэрмінаў” на конкурсе даследчыцкіх пректаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы.

Плануецца ўдзел студэнтаў-філолагаў у парадзе эсе “Міфы і рэальнасць у сучаснай навуцы” .

Больш падрабяна пра Дэкаду студэнцкай навукі-2020

Больш падрабяна пра ўдзел філфакаўцаў у папярэдніх Дэкадах студэнцкай навукі

К следующим новостям