Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 декабрь 2015

Студэнты факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце”, прымеркаванай да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада 2015 года ўдзельнікі СНДЛ “Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства” Марыя Рак, Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова наведалі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. На базе гэтай ВНУ адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце”, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Студэнткі ФБіРФ выступілі перад вялікай аўдыторыяй з навуковымі дакладамі, прысвечанымі розным аспектам дзейнасці беларускага класіка.

Суправаджала нашу дэлегацыю загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч, якая не толькі маральна падтрымлівала маладых даследчыкаў, але і арганізавала іх паездку, правяла экскурсію па Брэсце.

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел іншыя члены СНДЛ: магістранты і студэнты Віялета Вашчыліна, Вольга Крывадубская, Аляксей Любчанка, Вікторыя Мясцова, Вера Забураева і Ганна Курман даслалі свае даклады для завочнага тура. Пра вынікі іх працы па вывучэнні творчасці У. Караткевіча можна будзе даведацца са зборніка матэрыялаў канферэнцыі, які выйдзе ў хуткім часе.

К следующим новостям