Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

14 декабрь 2016

СУСТРЭЧА Ў ДОМЕ ПРЭСЫ

Студэнты 11 групы філалагічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.В.Шабовічам  13 снежня наведалі Дом прэсы, дзе ў рамках Міжнароднага медыя-клуба “Фармат А-3” праходзіла  сустрэча з прэзідэнтам Міжнароднага кінафестывалю “Рускае замежжа”, рэжысёрам, сцэнарыстам Сяргеем Зайцавым, які прадставіў беларускаму гледачу свой фільм “Саюзнікі. Верай і праўдай”. У кінастужцы сабраныя ўнікальныя сведчанні ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны: былых саюзнікаў, ветэранаў армій краін антыгітлераўскай кааліцыі – Савецкага  Саюза, ЗША, Англіі, Францыі, і іх былых ворагаў – ветэранаў фашысцкай арміі.

Пасля прагляду фільма адбылася публічная дыскусія на тэму “Галоўнае ў дакументалістыцы – праўда”, у якой прынялі ўдзел доктар гістарычных навук, прафесар Э.Р. Іофе, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі С. Антановіч і Т.Шпартава,   прадстаўнікі іншых беларускіх творчых саюзаў, а таксама палітычных партый. На памяць аб сустрэчы ў студэнтаў застануцца не толькі незабыўныя ўражанні, але і фота з рэжысёрам Сяргеем Зайцавым.

Фотогалерея

К следующим новостям