17 апрель 2019
Сустрэча з Мікалаем Рыгоравічам Прыгодзічам
17 красавіка 2019 года на філалагічным факультэцэ адбылося чарговае мерапрыемства ў межах праекта “Сузор’е культур”. Перад замежнымі студэнтамі выступіў доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДУ Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч. Лектар зрабіў акцэнт на адзінстве друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларусаў, паказаў асноўныя этапы гістарычнага развіцця пмсьменства на Беларусі. Былі разгледжаны графічныя сістэмы старабеларускай мовы – кірыліца, лацінка і арабскае пісьмо, а таксама друкаваныя выданні розных эпох.
Фотогалерея
1 / 5
Всего 5 фото