Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

6 апрель 2018

Сустрэча з прафесарам Аляксандрам Аляксандравічам Лукашанцам

На філалагічным факультэце адбылася сустрэча замежных студэнтаў з акадэмікам НАН Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам  Аляксандрам Аляксандравічам Лукашанцам, арганізаваная кафедрай мовазнаўства і лінгвадыдактыкі.   Мерапрыемства праводзілася ў межах праекта “Сузор’е культур” (кіраўнік − прафесар Н.У.Чайка) і было прысвечана ролі беларускай мовы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта В.Д.Старычонак, намеснік дэкана па навуковай рабоце Н.В.Заяц, загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Д.В.Дзятко, прафесары кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі І.П.Кудраватых і  Н.У.Чайка.

Падчас сустрэчы акадэмік А.А.Лукашанец пазнаёміў замежных студэнтаў з гісторыяй беларускай мовы. Былі асветлены пытанні сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы, беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі. Аляксандр Аляксандравіч распавёў пра навуковыя праблемы інавацыйных змен у лексічнай сістэме беларускай мовы канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, на шырокім славянскім фоне паказаў асаблівасці слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы. Былі закрануты таксама пытанні ўзаемадзеяння славянскіх і  іншых індаеўрапейскіх моў з беларускай, акрэслены прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя,  псіхалагічныя аспекты функцыянавання беларускай мовы і сучасны стан беларускай лексікаграфіі.

 

Фотогалерея

К следующим новостям