Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 март 2026

ТВОРЧАЕ СЛОВА НАВУМА ГАЛЬПЯРОВІЧА

3 сакавіка 2026 года ў Літаратурную гасцёўню філалагічнага факультэта "Таемнасць прыгожага слова" завітаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры РБ, вядучы перадач Першага нацыянальнага радыёканала і канала "Культура", тэлеканала "Беларусь 3", аўтар кніг паэзіі "Сцяжына", "Брама", "Востраў душы", "Струна", "Святло ў акне", "Гэта ўсё для цябе", "Голас і рэха", кнігі прозы "Шляхі і вяртанні", рамана-эсэ "Чырвоны мост" Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

Ён расказаў пра свой творчы шлях, падзяліўся ўражаннямі пра сучасны стан літаратуры і журналістыкі, адказаў на пытанні студэнтаў, прачытаў уласныя вершы, многія з якіх прысвечаны жанчыне. Гэта асабліва актуальна ў Год беларускай жанчыны і напярэдадні свята 8-га сакавіка. Выступленне Н. Гальпяровіча, прасякнутае цеплынёй і шчырасцю, знаходзіла ўдзячны водгук у аўдыторыі.

Фотогалерея

К следующим новостям