Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

22 ноябрь 2024

Творчасці зярняты залатыя...

20 лістапада 2024 года філалагічны факультэт БДПУ гасцінна сустрэў фіналістаў Конкурсу эсэ “Настаўнік, перад імем тваім…”, прысвечанага 110-годдзю БДПУ, які не толькі стаў значным прафарыентацыйным мерапрыемствам, але і дапамог выявіць таленавітых, літаратурна адораных школьнікаў і студэнтаў, актывізаваць творчы патэнцыял вучнёўскай і студэнцкай моладзі.

За выхад у фінал змагалася больш за 370 вучняў, курсантаў, ліцэістаў, студэнтаў і аспірантаў, якія прадстаўлялі розныя гарады і вёскі Беларусі: Мінск, Салігорск, Вілейку, Чэрвень, Жодзіна, Узду, Маладзечна, Нясвіж, Валожын, Копішча і інш.

Адкрыў фінал конкурсу старшыня журы – дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак, які пажадаў удзельнікам плённай творчай працы і адзначыў, што кожны з іх ужо з’яўляецца пераможцам.

Кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрыя Васільевіча Дзятко, дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяны Пятроўны Хоміч, выкладчыка кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыі Сяргееўны Рак выбрала сярод 26 фіналістаў 5 пераможцаў, выступленні якіх захапілі аўдыторыю эмацыянальнасцю і шчырасцю.

Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Іван Дмухоўскі (УА “Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”), Дыпломамі ІІ ступені – Валянцін Гусакоўскі (ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска”) і Крысціна Пуня (ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас”), Дыпломамі ІІІ ступені – Ангеліна Прохарава (ДУА “Вілейская гімназія № 2”) і Вольга Домась (студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта БДПУ).

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў з поспехам!

К следующим новостям