Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 ноябрь 2016

У цэнтры навуковага жыцця

15 лістапада студэнты 21 групы, якія працуюць у СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні”, прынялі ўдзел у сустрэчы «Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць».

Мерапрыемства было арганізавана Саветам маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У сустрэчы прынялі ўдзел дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, а таксама ўсе, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства.

Перад прысутнымі выступілі кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа М.У. Тарэлка і кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Сынкова.

Сустрэча прадугледжвала таксама блок у фармаце «пытанне–адказ».

К следующим новостям