Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

11 сентябрь 2022

У межах Тыдня роднай мовы адбылося свята ў музеі

Дзень горада студэнты філалагічнага факультэта адзначылі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

У сувязі з 955-годдзем г. Мінска Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў 10 верасня 2022 г. бясплатным для наведвання. Такую выдатную магчымасць не ўпусцілі студэнткі груп 310120 і 310220, а таксама дзяўчаты з групы 310420. Філфакаўцы пабывалі ўадным з філіялаў – Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Атрымаўся вельмі добры і своечасовы падарунак ад музея, бо менавіта ў гэтым семестры на “Гісторыі беларускай літаратуры” будучыя настаўнікі роднага слова вывучаюць творчасць Максіма Кніжніка.

Разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталляй Віктараўнай Заяц студэнты паглядзелі батлеечны спектакльі атрымалі мора станоўчых эмоцый. Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Вітальеўна Мышкавец прадэманстравала выключныя акцёрскія здольнасці, феерычна выконваючы ўсе ролі ў гісторыі пра цара Ірада.

Не менш уражанняў пакінула экскурсія па экспазіцыі, якую правяла загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду музея Алена Уладзіміраўна Кніга. Захопленасць эксурсавода сваёй справай перадалася і наведвальнікам: слухаючы аповед пра перыпетыі лёсу Максіма, гледзячы на рэчы, да якіх ён дакранаўся, дзяўчыты нібы пражылі кароткае, але такое яркае, насычанае, драматычнае жыццё нацыянальнага класіка.

Філфакаўцам пашанцавала пазнаёміцца з загадчыкам Літаратурнага музея Міхаілам Аляксандравічам Бараноўскім, выпускніком нашага ўніверсітэта.

Дзякуй Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча за сапраўднае свята!

Фотогалерея

К следующим новостям