Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

30 июнь 2016

УШАНАВАЛІ ЯНКУ КУПАЛУ

28-га чэрвеня  споўнілася 74 гады з дня трагічнай смерці Янкі Купалы. З гэтай нагоды на Вайсковых могілках у Мінску адбыліся Жальбіны, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, у тым ліку беларускія паэты  Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Мікола Шабовіч, Таццяна Сівец, Іна Фралова, празаік Анатоль Бутэвіч,

навуковец Вячаслаў Рагойша, дырэктар Дзяржаўнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч і інш. Выступоўцы гаварылі пра значнасць постаці Янкі Купалы і яго значэнне для маладога пакалення, а таксама ўздымалі пытанне пра загадкавыя абставіны таго трагічнага дня, калі перастала біцца сэрца паэта. Артыстка Галіна Дзягілева прачытала некалькі вершаў з класічнай спадчыны паэта.

І, зразумаела, гучалі вершы, прысвечаныя Песняру. Так, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка, паэт Мікола Шабовіч прачытаў свой верш “Прыходзьце ў госці да Купалы”, які быў вельмі цёпла прыняты ўсімі прысутнымі.  

Фотогалерея

К следующим новостям