Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

28 апрель 2017

Узнагароджаны пераможцы

Узнагароджаны пераможцы

28 красавіка 2017 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў межах Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ–2017.

Прадстаўнікі філалагічнага факультэта прызнаны лепшымі ў чатырох конкурсах:

  • Лепшы даклад на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Ім стаў даклад Марыі Рак “Найноўшая беларуская літаратура ў віртуальнай прасторы: да праблемы ўзаемадзеяння” (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч).
  • Лепшая СНДЛ БДПУ. Трэцяе месца заняла СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц, старшыня – Марыя Рак).
  • Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”. У конкурсе перамогу атрымала аўтар 18 публікацый, удзельнік 22 навуковых канферэнцый, уладальнік двух Грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, імянная стыпендыятка Марыя Рак.
  • Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ. У намінацыі “Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі” перамогу атрымала, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Таццяна Яўгенаўна Камароўская.

Сапраўдным трыумфуатарам урачыстасці стала студэнтка выпускнога курса Марыя Рак: яна падымалася на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі тройчы. Спадзяемся, што Дэкада судэнцкай навукі ў БДПУ–2018 стане для філфакаўцаў такой жа паспяховай, як сёлетняя.

Фотогалерея

К следующим новостям