Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

9 сентябрь 2022

Віктарына «Пароль неўміручасці – родная мова»

13 верасня 2022 года ў 11.40 (аўд. 419, корп. 2) на філалагічным факультэце БДПУ ў межах Тыдня беларускай мовы адбудзецца віктарына «Пароль неўміручасці – родная мова».

У віктарыне прымуць удзел студэнты розных факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Удзельнікі змогуць пашырыць свае веды пра родную мову, удасканаляць навыкі маўленчых зносін і пазмагаюцца за званне найлепшага знаўцы роднай мовы.

У склад журы ўвойдуць вядомыя беларускія лінгвісты, выкладчыкі філалагічнага факультэта.

Для ўдзелу ў віктарыне неабходна да 10 верасня даслаць заяўку на электронны адрас atramant@yandex.ru, пазначыўшы прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт (інстытут), кантактны тэлефон.

Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны сертыфікатамі.

К следующим новостям