Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 январь 2019

Віншуем аспірантаў з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аспірантам кафедры беларускай і замежнай літаратуры прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.

Стыпендыю будуць атрымліваць Таццяна Аляксандраўна Мотрэнка,

якая займаецца даследаваннем тэмы “Сучасная беларуская паэзія: змена жанравай парадыгмы” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Віктараўна Заяц),

і Віялета Ігараўна Радкевіч,

што працуе над дысертацыяй “Тыпалогія і функцыянаванне інтэртэксту ў мастацкай прозе Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Віктара Казько” (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, дацэнт Тамара Мікалаеўна Тарасава).

Стыпендыя стане добрым стымулам для хуткага завяршэння дысертацыі і, будзем спадзявацца, паспяховай яе абароны.

Віншуем стыпендыянтаў і жадаем плёну!

К следующим новостям