Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 декабрь 2016

Віншуем каманду КВЗ філалагічнага факультэта “Дранікі” з праходжаннем у паўфінал!

15 снежня 2016 года ў актавай зале БДПУ адбыўся доўгачаканы “Фестываль лігі КВЗ БДПУ”.

У афіцыйным адкрыцці фестывалю прынялі ўдзел 13 каманд з розных факультэтаў і інстытутаў педагагічнага ўніверсітэта.

Філалагічны факультэт годна прадставіла каманда “Дранікі”, якая не толькі прайшла ў паўфінал, але і атрымала некалькі спецыяльных узнагарод. Наша каманда стала пераможцай у намінацыі “Лепшы жарт”, а Наталлі Камлевіч быў уручаны спецыяльны прыз “За лепшую жаночую ролю”.

Жадаем камандзе “Дранікі” далейшых перамог і творчых поспехаў!

К следующим новостям