Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

16 январь 2023

Віншуем Лілію Пятроўну Леську з прысуджэннем вучонай ступені!

11 студзеня 2023 года Прэзідыум ВАК Беларусі зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый Д 01.42.04 аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Лесьцы Ліліі Пятроўне.

Леська Лілія Пятроўна – старшы выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Абарона дысертацыі «Адметнасці міфалагізму ў творчасці Яна Баршчэўскага і Максіма Гарэцкага» адбылася 5 кастрычніка 2022 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.42.04 па філалагічных навуках пры ДНУ «Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Навуковым кіраўніком дысертацыйнага даследавання з’яўляецца прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», доктар філалагічных навук, прафесар Тарасава Тамара Мікалаеўна.

К следующим новостям