21 октябрь 2017
Віншуем лаўрэатаў ІV Міжнароднага конкурсу педагагічнага майстэрства “Крыштальная чарніліца. Сярэбраны век рускай паэзіі”
Днямі ў Мінску праходзіў заключны этап ІV Міжнароднага конкурсу педагагічнага майстэрства “Крыштальная чарніліца. Сярэбраны век рускай паэзіі”, у якім прынялі ўдзел педагогі з Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Казахстана, Узбекістана, Украіны, Грузіі, Расіі і Эстоніі. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Белай зале мінскага Храма-помніка ў гонар Усіх святых. Прыемна, што сярод 9 лаўрэатаў конкурсу 2 выпускнікі нашага факультэта – Васіль Маліноўскі і Ірына Марушкевіч (Калошкіна), якія сёння выкладаюць рускую мову і літаратуру адпаведна ў гімназіі №10 г.Маладзечна і Мінскім педагагічным каледжы. Віншуем!
Фотогалерея
1 / 5
Всего 5 фото