Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

9 сентябрь 2020

Віншуем Марыну Ясінскую – пераможцу конкурсу эсэ!

9 верасня 2020 года адбыўся фінал конкурсу “Міфы і рэальнасць у сучаснай навуцы”. Сярод фіналістаў – студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, старшыня СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Марына Ясінская.

Усяго на конкурс было даслана 19 работ, сярод якіх, дарэчы, і эсэ яшчэ адной прадстаўніцы нашага факультэта – студэнткі 4 курса Анатаніны Шаўрэй. У фінал прайшлі 5 роздумаў на тэму сучаснай навуковай міфалологіі.

Марына Ясінская абараняла эсэ “Міфы і рэальнасць у культуры і літаратуры” (навуковы кіраўнік – Наталля Віктараўна Заяц). Разважанні над пазначаным пытаннем студэнтка будавала на яркіх прыкладах: міф пра нараджэнне Хрыста, праблема аўтарства рамана “Ціхі Дон” Міхаіла Шолахава, “шэкспіраўскае пытанне”, “загадка” Шэрлака Хомса і інш.

Наша канкурсантка адказала на пытанні прарэктара па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай, загадчыка НДС Алены Іванаўны Смолер і старшыні журы Аксаны Генадзьеўны Сарокі.

Марына Ясінская атрымала перамогу ў намінацыі “Арыгінальнасць і самастойнасць меркаванняў”.

Віншуем пераможцу і жадаем поспехаў надалей!

 

К следующим новостям