Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

6 сентябрь 2016

Віншуем Марыю Рак і Віялету Вашчыліну з атрыманнем Гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, якой кіруе дацэнт Наталля Віктараўна Заяц, атрымалі Грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня СНДЛ, уладальніца стыпендыі імя Ф. Скарыны Марыя Рак (41 група)    

 і магістр філалагічных навук, у нядаўнім мінулым – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі, Віялета Вашчыліна 

з’яўляюцца, напэўна, самымі актыўнымі членамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры кафедры беларускай літаратуры і культуры. Яны сур’ёзна займаюцца распрацоўкай навуковай тэмы “Беларусь у сістэме міжкультурных камунікацый”. Дзяўчыты выступаюць на шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, публікуюцца ў навуковых часопісах і зборніках, удзельнічаюць у конкурсах – агучваюць вынікі сваіх літаратуразнаўчых пошукаў на розных узроўнях. Не дзіўна, што іх плённая праца была заўважана і належным чынам ацэнена.

Віншуем маладых даследчыц і жадаем новых дасягненняў!

К следующим новостям