Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

29 март 2017

Віншуем Марыю Рак з атрыманнем Гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Віншуем Марыю Рак з атрыманнем Гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па навуковай тэме “Распрацоўка электроннага вучэбнага дапаможніка-трэнажора “Тэорыя літаратуры. 5 клас”.

Уладальніца стыпендыі імя Францыска Скарыны Марыя Рак, старшыня СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, якой кіруе дацэнт Наталля Віктараўна Заяц, атрымала Грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (навуковы кіраўнік праекта – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І.М. Гоўзіч).

Марыя з’яўляецца, напэўна, самым актыўным маладым навукоўцам на філалагічным факультэце. У яе публікацыйным “багажы” больш за 20 артыкулаў, яна паспяхова выступае на шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях у Беларусі і па-за яе межамі, друкуецца ў навуковых часопісах і зборніках.

Віншуем маладую даследчыцу і жадаем новых дасягненняў і навуковых адкрыццяў!

К следующим новостям