Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 январь 2018

Віншуем пераможцаў XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ

У Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў традыцыйна прымаюць удзел усе ВНУ нашай краіны, у іх ліку БДПУ. У гэтым годзе прадстаўнікі філалагічнага факультэта дасягнулі выдатных вынікаў.

Лаўрэатам у секцыі “Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне” прызнана работа магістранткі кафедры беларускай літаратуры і культуры Марыі Рак “Методыка навучання сучаснай беларускай прозе з выкарыстаннем ЭАР (на матэрыяле творчасці Людмілы Рублеўскай)” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Ірына Мікалаеўна Гоўзіч).

Дыпломамі ІІ ступені ў секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка” адзначаны даследаванні трох прадстаўніц нашага факультэта:

  • магістранткі кафедры рускай і замежнай літаратур Лізаветы Воўк (“Эсхатологические мотивы в русской современной прозе”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Таццяна Валер’еўна Даніловіч);
  • студэнткі 4 курса Аляксандры Краўцовай (“Інфернальныя матывы і вобразы ў беларускай літаратуры”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Віктараўна Заяц);
  • студэнткі 3 курса Алены Фендзіч (“Канатонімы з нацыянальна-культурным кампанентам ў беларускіх мастацкіх тэкстах”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Пятроўна Лобань).

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

К следующим новостям