18 март 2016
Віншуем са званнем "Народны артыст" студэнтку 21 групы Аляксандру Ігнатовіч
12 сакавіка 2016 года ў горадзе Барысаве адбыўся агляд народных і ўзорных калектываў Барысаўскага раёна. У ім прымаў удзел народны вакальна-эстрадны ансамбль “Белыя зоры”, у саставе якога ўжо некалькі год спявае студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Ігнатовіч.

Ансамбль паспяхова паказаў праграму і ўсе яго ўдзельнікі атрымалі званне “Народны артыст”.

