Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

31 октябрь 2019

Віншуем з абаронай кандыдацкіх дысертацый!

30 кастрычніка 2019 года на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 01.42.04 пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася паспяховая абарона кандыдацкіх дысертацый аспірантаў кафедры беларускай і замежнай літаратуры, уладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Віялета Ігараўна Радкевіч абараніла дысертацыю на тэму “Інтэртэкст у творах Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і Віктара Казько: тыпы і функцыянаванне” (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук Тамара Мікалаеўна Тарасава).

Таццяна Аляксандраўна Мотрэнка абараніла дысертацыю на тэму “Сучасная беларуская паэзія: змены ў жанравай парадыгме” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Наталля Віктараўна Заяц).

Абарона адбылася да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры.

Віншуем Віялету Ігараўну і Таццяну Аляксандраўну!

Жадаем ім далейшых поспехаў у навуковай і прафесійнай дзейнасці!

 

К следующим новостям