Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

14 ноябрь 2018

Віншуем з навуковай публікацыяй!

Паважаныя студэнты!

Выйшаў зборнік матэрыялаў ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя”. Канферэнцыя праводзілася 18 красавіка 2018 года ў межах Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні” і стала адным з самых прадстаўнічых у колькасных адносінах мерапрыемстваў.

57 лепшых дакладаў нашых студэнтаў і ўдзельнікаў з ГрДУ (Гродна), Расіі, Кітая ўключаны ў навуковае электроннае выданне лакальнага распаўсюджання.

Усе матэрыялы змешчаны ў рэпазіторыі БДПУ.

Зборнік матэрыялаў 

Узор афармлення бібіяграфічнага апісання:

Рогова, Ю. В. Sinonimi dell’ internet-portale TUT.BY [Электронны рэсурс] / Ю. В. Рогова // Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі : матэрыялы ІІ-й Міжнар. навук.-практ. канф. (18 крас. 2018 г.) / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: Бяссонава Л. А. [і інш.]; адк. рэд. Заяц Н. В. – Мінск, 2018. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).

Віншуем аўтараў і іх навуковых кіраўнікоў!

К следующим новостям