Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 январь 2021

Віншуем з перамогай у XXVIІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў

29 снежня 2020 года сталі вядомы вынікі XXVIІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. У гэтым годзе філалагічны факультэт прадстаўляла даследаванне выпускніцы Юліі Аляксандраўны Казак.

Работа Юліі Аляксандраўны Казак “Ліра-эпас А. Куляшова: філасофска-эстэтычны змест” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Віктараўна Заяц) адзначана дыпломам І ступеніў секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”.

Ю.А.Казак з’яўлялася старшынёй СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, актыўнай удзельніцай навуковага жыцця факультэта і ўніверсітэта, фіналісткай конкурсу “Студэнт года ў намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”-2020.

 

К следующим новостям