22 январь 2020
Віншуем з прызначэннем стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 г. № 7 рп «Аб прызначэнні стыпендыі аспірантам» на 2020 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны тром аспірантам філалагічнага факультэта.
Стыпедыі атрымаюць:
Вікторыя Міхайлаўна Лухверчык – аспірант кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Тэма дысертацыйнага даследавання – “Сістэма найменняў беларускіх перыядычных выданняў: тыпалогія, структурна-семантычныя асаблівасці, функцыянаванне” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Васільевіч Дзятко).

Марыя Сяргееўна Рак – аспірант кафедры беларускай і замежнай літаратуры. Тэма дысертацыйнага даследавання – “Міфапаэтыка і жанравая стратэгія творчасці Людмілы Рублеўскай у еўрапейскім літаратурным кантэксце канц ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Мікалаеўна Мішчанчук).

Кацярына Ігараўна Субота – аспірант кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Тэма дысертацыйнага даследавання – “Парцэляцыя, сегментацыя і рэдукцыя ў беларускай і англійскай мовах: тыпалагічна-супастаўляльны аспект” (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Наталля Уладзіміраўна Чайка).
