Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

17 январь 2019

Віншуем з узнагародай

Прадстаўнікі філалагічнага факультэта атрымалі ўзнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Стыпендыя Прэзідэнта на першы семестр 2018/2019 навучальнага года прызначана студэнткам 4 курса Юліі Рогавай, Алене Фендзіч, Аляксандры Вінаваравай і студэнтцы 3 курса Ксеніі Ганчарук.

Заахвочвальную прэмію атрымала лаўрэат XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў – выпускніца магістратуры, а цяпер выкладчыца кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак.

Ганарымся вамі!

К следующим новостям