Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

12 июль 2016

Вітаем, абітурыент-2016!

  • Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё многім настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, дзеячам навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; турыстычных кампаніях. 
  • Студэнты нашага факультэта - адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык, напрыклад фальклорная, дыялекталагічная, журналіcцкая, патрабуюць знаёмства з мовай і культурай нашай краіны ў розных яе кутках. Для студэнтаў, якія абралі спецыяльнасці, звязаныя з вывучэннем замежнай мовы, прадугледжваюцца і замежныя паездкі. Нашы студэнты стажыруюцца ў Літве, Польшчы, Кітаі. 
  • Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў. 
  • Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на нашым факультэце, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

Фотогалерея

К следующим новостям