Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 апрель 2022

Вучэбна-азнаямленчы педагагічны практыкум: студэнты ў новай ролі

Вось ужо трэці месяц студэнты групы 310220 Ірына Ойева, Ілья Паўловіч, Кацярына Прастакова, Ганна Тамчук і Вольга Шульжык, як і іншыя другакурснікі, выступаюць у новай ролі.

Кожную сераду ў межах факультатыўнай дысцыпліны “Вучэбна-азнаямленчы педагагічны практыкум” яны наведваюць урокі беларускай мовы і літаратуры ў 5 “Б” класе ДУА “Сярэдняя школа № 61 г. Мінска”.

Назіранне за працай вопытнага настаўніка беларускай мовы і літаратуры Святланы Уладзіміраўны Хоміч дае выдатную магчымасць “прымерыць” абраную прафесію, узяць на заметку цікавыя метадычныя прыёмы, павучыцца камунікаць з вучнямі... Філфакаўцы сябе добра зарэкамендавалі: яны ўважліва сочаць за ходам урока, дзеяннямі настаўніцы і вучняў, выяўляюць непадробную, ужо прафесійную, зацікаўленасць, задаюць шмат пытанняў.

За гэты час нашы студэнты пагрузіліся ў школьную атмасферу і адчуваюць сябе амаль настаўнікамі. Думаецца, гэты вопыт дапаможа ім хутка адаптавацца падчас будучай педагагічнай практыкі, спатрэбіцца ў самастойнай настаўніцкай дзейнасці.

К следующим новостям