5 апрель 2017
Вучэбна-выхаваўчае мерапрыемства “Дыяспары на Беларусі”
На філалагічным факультэце адбылося вучэбна-выхаваўчае мерапрыемства “Дыяспары на Беларусі”. Арганізатарам выступіла прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Наталля Уладзіміраўна Чайка.
На імпрэзе выступілі загадчык кафедры Д.В.Дзятко, які расказаў пра ролю дыяспар у развіцці культуры на Беларусі, прафесар Н.У.Чайка з дакладам “Рэспубліка Беларусь сёння: эканамічнае і палітычнае становішча”, а таксама шматлікія студэнты з Туркменістана. Усе прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з паведамленнямі “Азербайджанская дыяспара на Беларусі” (Т.К. Кобер), “Літоўская дыяспара на Беларусі” (Р.Ё. Радыгіна), “Татары на зямлі беларускай” (Г.В. Кажамякін).
Фотогалерея
1 / 9
Всего 9 фото