Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

6 декабрь 2019

Вучні педагагічных класаў даведаліся пра дзейнасць СНДЛ

4 снежня 2019 года старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа № 126 г. Мінска” пазнаёміліся з працай СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”.

СШ № 126 – школа-лабараторыя, якая ўваходзіць у склад вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай адукацыі і цесна супрацоўнічае з БДПУ. У рамках гэтага супрацоўніцтва вучні, якія плануюць звязаць сваё жыццё з прафесіяй настаўніка, часта наведваюць наш універсітэт і факультэт.

На гэты раз школьнікі разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Ангелінай Іванаўнай Васільковай захацелі пазнаёміцца са спецыфікай працы студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. Намеснік дэкана філалагічнага факультэта Наталля Віктараўна Заяц паведаміла пра адметнасць кожнай з чатырох факультэцкіх лабараторый і прэзентавала вынікі дзейнасці СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, якой яна кіруе. Вучні даведаліся пра магчымасці тых студэнтаў, што займаюцца навуковай працай, атрымалі ўяўленне пра асаблівасці падрыхтоўкі навуковых артыкулаў, пачулі патрабаванні да іх зместу і формы.

Школьнікі атрымалі запрашэнне прыняць удзел у традыцыйнай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”, якая пройдзе ў красавіку 2020 года ў межах Дэкады студэнцкай навукі.

К следующим новостям