Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

11 март 2015

Вясна, студэнцтва, "Маладосць"

Напярэдадні самага цёплага вясенняга свята, 6 сакавіка, на факультэце беларускай і рускай філалогіі адбылася творчая сустрэча студэнтаў 502 групы з маладой паэткай, рэдактарам аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць” Ірынай Чарняўскай. Сяброўскую атмасферу стварала не толькі духмяная гарбата, але і глыбокая, кранальная паэзія былой студэнткі нашага факультэта. Удзельнікі сустрэчы паслухалі вершы, падзяліліся жыццёвым вопытам і абмяняліся добрым настроем.

К следующим новостям