1 апрель 2024
Вясновыя перазовы
28 сакавіка 2024 года студэнты філалагічнага факультэта БДПУ прынялі ўдзел у прэзентацыі мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара "Роднага слова"», якое адбылося ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Наведвальнікі пазнаёміліся з архіўнымі даследаваннямі творчасці Ларысы Александроўскай, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Ганны Новік, Еўдакіі Лось і іншых беларускіх паэтэс. У мерапрыемстве прыняў удзел Народны літаратурны тэатр "Жывое слова", струнны ансамбль "La vie", студенты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Фотогалерея
1 / 6
Всего 6 фото