Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

13 февраль 2017

XXIV МІНСКАЯ МІЖНАРОДНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА

З 8-га па 12 лютага ў Мінску праходзіла XXIV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у мерапрыемствах якой быў шырока задзейнічаны паэт, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка Мікола Віктаравіч Шабовіч.

11 лютага ён выступіў з вершамі і пажаданнямі перад маладымі паэтамі і правёў уласную аўтограф-сесію, а 12 лютага разам са сваімі калегамі па пяры Міхасём Пазняковым, Навумам Гальпяровічам, Міхасём Башлаковым, Сяргеем Давідовічам, Вадзімам Спрынчанам, Таісай Трафімавай, Сяргеем Трахімёнкам, Інай Фраловай і шэрагам маладых паэтаў  прыняў самы актыўны ўдзел у вялікай літаратурна-музычнай імпрэзе, дзе прачытаў дзясятак сваіх лірычна-рамантычных твораў.

Фотогалерея

К следующим новостям