Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

28 сентябрь 2017

XXIV Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў ВНУ

У перыяд з 1 кастрычніка 2017 года па 10 лютага 2018 года праводзіцца XXIV Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў ВНУ.

Запрашаем студэнтаў і магістрантаў прыняць удзел у XXIV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, падрыхтаваныя на аснове курсавых, дыпломных або магістарскіх даследаванняў, якія маюць навуковую, практычную каштоўнасць і сацыяльную значнасць.

Наяўнасць публікацый па тэме навуковай работы значна павышае шанцы на перамогу.

З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу ад факультэта – да 19 кастрычніка 2017 года.

Тэрмін здачы работ – да 27 кастрычніка 2017 года.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да намесніка дэкана па навуковай рабоце Н.В.Заяц.

Інфармацыя аб прадстаўніках філалагічнага факультэта – дыпламантах Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ:

2016 https://fbrf.bspu.by/news/nauka/f%D1%96lfakaucy---dyplamanty-respubl%D1%96kanskaga-konkursu-navukovyh-rabot-studentau-vnu

2015 https://fbrf.bspu.by/news/nauka/v%D1%96nshuem-peramozhcau

К следующим новостям