Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

17 январь 2023

Зімовая змена педагагічнага атрада "Шыпшына-1"

У АК «Барок»  педатрад "Шыпшына-1" працуе не першы год. Але такіх змен яшчэ не было. Гэтая змена, праведзеная ў складзе нашага педагагічнага атрада, прынесла кожнаму студэнту багаты вопыт. Тут студэнты філалагічнага факультэта вучыліся зладжана працаваць у камандзе, атрымалі неабходныя педагагічныя навыкі, праявілі свае творчыя, арганізацыйныя, лідарскія якасці.Педатрад стаў сапраўднай камандай, дзе ўсе разам перажывалі няўдачы і перамогі, невялікія засмучэнні і першыя поспехі.Усе дзеці атрымалі пазітыўныя эмоцыі на ўвесь будучы год, пагулялі ў снежкі, зляпілі снежную бабу. Ніякай вучобы!  Толькі гульні, зносіны і актыўны адпачынак!Кіраўніцтва адзначыла, што студэнты педатрада "Шыпшына-1" крэатыўныя, працаздольныя, адказныя і ўмеюць знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага.Жыццё ў зімніку было насычаным і цікавым, нягледзячы на ​​такую ​​кароткую змену.

Фотогалерея

К следующим новостям