Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 октябрь 2022

З Янкам Купалам і “Родным словам”

5 кастрычніка 2022 года ўдзельнікі СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” і іх аднакурснікі наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Там адбылася прэзентацыя “Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ”, прысвечаная нумару-альманаху часопіса “Роднае слова” да 140-годдзя народнага паэта Беларусі.

Студэнты Надзея Гурская, Аліса Багдановіч, Дар’я Бердніковіч, Юлія Патоцкая, Міхаіл Тарас разам з Наталляй Віктараўнай Заяц з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне галоўнага рэдактара часопіса Наталлі Мікалаеўны Шапран і не пашкадвалі пра гэта.

Філфакаўцы змаглі ўбачыць і пачуць аўтараў альманаха: літаратуразнаўцу Міколу Валянцінавіча Труса, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганну Вячаславаўну Запартыку і іншых вядомых даследчыкаў.  Пасля можна было набыць нумар-альманах, які ўжо паспеў стаць рарытэтам, і ўзяць аўтограф у аўтараў і стваральнікаў.

Пасля мерапрыемства ў студэнтаў засталіся пазітыўныя эмоцыі і жаданне яшчэ раз перачытаць спадчыну нацыянальнага класіка, у якой дагэтуль засталося нямала загадак. Магчыма, неўзабаве на старонках “Роднага слова” з’явяцца новыя даследаванні па творчаці Янкі Купалы, падрыхтаваныя ўдзельнікамі СНДЛ “Літаратура: погляд маладых”.

Фотогалерея

К следующим новостям