8 сентябрь 2023
Замацаванне ведаў у музеі
6 верасня 2023 года студэнты 4-га курса наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Студэнты груп 310120 і 310220 і дацэнт Наталля Віктараўна Заяц пачалі новы навучальны год наведваннем Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На пастаяннай экспазіцыі яны ўбачылі кнігі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў. Асаблівую цікавасць выклікалі экспанаты, звязаныя з Іванам Шамякіным і Васілём Быкавым: лекцыямі па іх творчасці пачаўся гэты семестр. Экскурсія стала своеасаблівым замацаваннем ведаў па “Гісторыі беларускай літаратуры”.